Версія для слабых на зрок
Slider

УВАГА!

Звяртаем Вашу ўвагу, што з 01.10.2020 г. спыняюць сваё дзеянне дагаворы на аказанне паслуг па лакалізацыі аварый на ўнутраных інжынерных сетках, заключаныя раней з КУП «ЖРЭУ г. Брэста» на аварыйнае абслугоўванне будынкаў, якiя належаць юрыдычным асобам. Такім чынам, выезд аварыйнай брыгады ў рамках названых дагавораў ажыццяўляцца не будзе.

Для заключэння дагавора на аказанне паслуг па лакалізацыі аварый на ўнутраных інжынерных сетках на новых умовах Вам неабходна звярнуцца па адрасу: г.Брэст, вул.Папанiна, 1 кантактны тэлефон: 35-54-74.

З тэкстам дагавора на аказанне паслуг па лакалізацыі аварый на ўнутраных інжынерных сетках у новай рэдакцыі можна азнаёміцца па спасылцы.