Многія жыхары горада Брэста часта задаюцца пытаннем, куды здаць адходы пластыка, шкла ці паперы, буйнагабарытныя і тэкстыльныя адходы. Для павелічэння збору (нарыхтоўкі) другасных матэрыяльных рэсурсаў КУП «ЖРЭУ г.Брэста» ў кастрычніку бягучага года быў арганізаваны і праведзены месячнік па зборы і нарыхтоўцы другасных матэрыяльных рэсурсаў, якія ўтвараюцца ў абслуговым жылым фондзе метадам пакватэрнага абыходу. Насельніцтва было праінфармаванае аб правядзенні месячніка па зборы ДМР шляхам размяшчэння адпаведнай інфармацыі ў кожнай жыллёва-эксплуатацыйнай службе, на інфармацыйных стэндах жылых дамоў.
Прыём другасных матэрыяльных рэсурсаў ад насельніцтва (фізічных асоб) ажыццяўляе КВУП «Брэсцкі смеццеперапрацоўчы завод».
Буйнагабарытныя і тэкстыльныя адходы, аўташыны прымаюцца бязвыплатна, а на пластыку, шкле або паперы можна нават трохі зарабіць.
Куды здаваць?
Пункты прыёму другасных матэрыяльных рэсурсаў:
г. Брэст, вул. Генерала Цiмафеева, 29А
Рэжым працы:
Штодня 8:00 – 20:00
Абедзенны перапынак: 12:00 – 12:45
Тэлефон: +375(29) 776 79 32 (МТС)
г. Брэст, зав. Гардскi, 5
Рэжым працы:
Штодня 8:00 – 20:00
Абедзенны перапынак: 12:00 – 12:45
Тэлефон: +375(33) 633 31 36 (МТС)
г. Брэст, б-р Касманаўтаў, 33/1
Рэжым працы:
Штодня 8:00 – 20:00
Абедзенны перапынак: 12:00 – 12:45
Тэлефон: +375(29) 778 34 64 (МТС)
г. Брэст, вул. Валадарскага, 2
Рэжым працы:
Пн-Пт: 9:00 – 18:00
Абедзенны перапынак: 12:00 – 12:45
Сб, Нядз: выхадны
Тэлефон: +375(29) 285 27 71 (МТС)