У мэтах прыцягнення інвестыцый у развіццё інфраструктуры горада Брэста, КУП «Брэсцкае ДЭП», пры падтрымцы Адміністрацыі горада і садзейнічанні УДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама, стала удзельнікам міжнароднага конкурсу ў рамках Праграмы «Польшча-Беларусь-Украіна 2014-2020», па выніках якога 20.04.2018 быў падпісаны грантавы кантракт на будаўніцтва аб'екта «Паляпшэнне транспартнай даступнасці ў гарадах Брэст і Бяла-Падляска» паміж КУП «Брэсцкае ДЭП» і Міністэрствам інвестыцый і эканамічнага развіцця Рэспублікі Польшча.
Прадметам грантавага кантракту з боку беларускага партнёра з'яўляецца стварэнне інтэлектуальнай транспартнай сістэмы (далей ІТС) шляхам прымянення аўтаматызаваных сістэм кіравання дарожным рухам на 7 святлафорных аб'ектах (перакрыжаванні):
1. вул. Варшаўская – вул. Махновіча;
2. вул. Варшаўская – вул. Чырвонасцяжная;
3. вул. Варшаўская – вул. Кастрычніцкай Рэвалюцыі – вул. 28 Ліпеня;
4. вул. Кастрычніцкай Рэвалюцыі – праспект Рэспублікі;
5. вул. Маскоўская – вул. Піянерская – вул. 28 Ліпеня;
6. вул. Маскоўская – Партызанскі праспект – праспект Рэспублікі;
7. вул. Маскоўская – вул. Гаўрылава.
Акрамя гэтага, будзе створаны цэнтр кіравання ІТС, які будзе размешчаны ў будынку СМЭП Брэсцкай вобласці.
Прымяненне ІТС дазволіць:
– пры дапамозе убудаваных у праезную частку датчыкаў вызначаць колькасць і склад патоку транспартных сродкаў па кожнай паласе руху на скрыжаванні (склад патоку – гэта разбіўка на легкавы, грузавы аўтамабіль, аўтобус і г.д.);
– у залежнасці ад абставін зможа ажыццяўляць кіраванне дарожным рухам як у рэжыме «зялёнай хвалі» (каардынаванае кіраванне святлафорных аб'ектаў), так і ў рэжыме адаптыўнага рэгулявання, г.зн. у залежнасці ад інтэнсіўнасці руху транспартных сродкаў і пешаходаў на кожным з транспартных уваходаў на перакрыжаванне і наяўнасці пешаходаў на пешаходным пераходзе;
– сістэма дасць магчымасць устанавіць умоўны прыярытэт грамадскага транспарту.
Характарыстыкі ІТС дазваляюць кіраваць да 1000 святлафорных аб'ектаў.
Далей, маючы ўжо гатовую ІТС, эканамічна выгадна будзе пераключыць iншыя святлафорныя аб'екты у рэжым аўтаматызаваных сістэм.
Працягласць рэалізацыі праекта 24 месяцы.
Па выніках праведзенай конкурснай працэдуры была вызначана праектная арганізацыя і распрацавана праектна-каштарысная дакументацыя, якая атрымала станоўчае заключэнне Дзяржбудэкспертыза 01.05.2018 г. Каштарысны кошт будаўніцтва склаў 2 912,969 тыс. рублёў. Рашэннем Брэсцкага АВК № 641 ад 05.10.2018 г. была зацверджана праектна-каштарысная дакументацыя.
Агульны кошт грантавага кантракту склаў 2 492 738,23 еўра, у тым ліку: фінансаванне за кошт сродкаў Праграмы «Польшча-Беларусь-Украіна 2014-2020» 90% – 2 243 464,41 еўра; уласны ўнёсак партнёраў – 249 273,82 еўра, у тым ліку: беларускі партнёр – 128 350,88 еўра, польскі партнёр – 120 922,94 еўра.
Кантакты праекта
«Паляпшэнне транспартнай даступнасці ў гарадах Брэст і Бяла-Падляска»
Кантактная асоба:
Патапешкіна Наталля Віктараўна
Тэлефон/факс: (8-0162) 44-85-41
e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
Гэты аб'ект будуецца пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза ў рамках Праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва «Польшча-Беларусь-Украіна» 2014- 2020.